Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Кампанія па абароне асабістых даных Home Security Heroes на днях пратэставала нейрасетку PassGAN, якая здольна ўмомант узломваць кожны другі звычайны пароль у інтэрнэце.

Для дасягнення такога высокага навыку штучны інтэлект быў перад гэтым натрэніраваны на больш чым 15 млн уліковых запісах і злітых у сетку паролях карыстальнікаў па ўсім свеце.

Вынікі адпаведнага даследавання кампанія апублікавала на сваім афіцыйным сайце.

Згодна з імі, нейрасетка PassGAN змагла ўзламаць 51% стандартных пароляў у інтэрнэце менш чым за хвіліну. 

За гадзіну гэты паказчык павялічыўся да 65%. 

За дзень — ужо да 71%.

За месяц працэнт паспяховых узломаў дасягнуў 81%.

Пры гэтым паролі, якія складаюцца толькі з лічбаў, узломліваюцца прасцей за ўсё (любыя камбінацыі ад 1 да 11 лічбаў нейрасетка ламае за 1 секунду, а на 18 лічбаў ёй спатрэбіцца ўжо 10 месяцаў).

А калі паролі адначасова складаюцца і з лічбаў, і з вялікіх і малых літар, і са спецыяльных сімвалаў (працяжнік, @, # і г. д.), то іх падабраць становіцца значна цяжэй. Час іх узлому можа дасягаць ад некалькіх секунд да некалькіх квадрыльёнаў гадоў у залежнасці ад даўжыні камбінацыі.

Дарэчы, сам сайт кампаніі дае магчымасць праверыць вашыя паролі на хуткасць іх магчымага ўзлому з боку нейрасеткі, аднак мы не рэкамендуем уводзіць туды вашыя асноўныя і актуальныя паролі (для праверкі лепей выкарыстоўваць толькі падобныя да іх, альбо старыя, альбо ўвогуле выпадковыя).

PassGAN

На табліцы (на англійскай мове) паказана, колькі часу спатрэбіцца нейрасетцы PassGAN для ўзлому пароляў розных відаў складанасці і даўжыні. Крыніца: Home Security Heroes

У дадатак да гэтага кампанія Home Security Heroes, акрамя публікацыі даследавання, дала карысныя парады, як абараніць свае ўліковыя запісы і асабістыя даныя ад узлому.

  • Выкарыстоўвайце не менш за 15 сімвалаў. У паролі павінна быць як мінімум дзве літары (вялікая і малая), лічбы і спецыяльныя знакі.
  • Пазбягайце відавочных і падобных адно да аднаго шаблонаў пароляў, нават калі яны маюць усе патрабаваныя тыпы сімвалаў і даўжыню.
  • Змяняйце паролі на вашых акаўнтах кожныя 3—6 месяцаў.
  • Ніколі не выкарыстоўвайце адзін пароль адразу для некалькіх уліковых запісаў.
  • Стварайце паролі пры дапамозе аўтаматызаваных генератараў лічбаў і сімвалаў. 

Ад сябе толькі нагадаем, што таксама вельмі важна ўсюды, па магчымасці, выкарыстоўваць двухфактарную аўтэнтыфікацыю. 

Плюс да ўсяго мы пакінем тут нашыя ўласныя асноўныя інструкцыі, як засцерагчы сябе і свае асабістыя даныя ва ўмовах цяперашняй сітуацыі ў Беларусі.

  1. Як зарэгістраваць ананімныя акаўнты ў Telegram, сацсетках і іншых месенджарах — падрабязны гайд

  2. Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

  3. Як абараніць сябе і свой акаўнт у WhatsApp: пакрокавы гайд

  4. Кароткі гайд, як зрабіць уласны VPN за пару хвілін і нуль выдаткаў

  5. Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

  6. Viber нарэшце стварыў двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Распавядаем, як яе наладзіць, — пакажыце гэта старэйшым людзям

Чытайце таксама:

Тэлеграм-бот «Магніт», які сілавікі ставяць затрыманым: якія звесткі ён можа збіраць і як ад гэтага абараніцца

Важна ведаць. Якім чынам рэпрэсіўныяорганы дастаюць ужо выдаленую інфармацыю з Telegram і што можна з гэтым зрабіць?

Цяпер візуальна сачыць за людзьмі можна выключна па сігнале WiFi, не выкарыстоўваючы ніякіх камер. Расказваем, як такое стала магчымым

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
12
Сумна
0
Абуральна
5