«… Яна больш не хоча мець нічога агульнага з акупацыйным рэжымам, што існуе на Беларусі. Рэжымам, які знішчае незалежнасць Беларусі. Рэжымам, які ўдзельнічае ў акупацыйнай вайне. Рэжымам, які забівае яе і іншых палітвязняў у турмах. З моманту адмовы ад грамадзянства Паліна перастае ўважаць сябе падуладнай усялякім законам акупацыйнай улады і адмаўляецца выконваць усе патрабаванні […].

Паліна падкрэслівае, што застаецца беларускай і патрыёткай сваёй Радзімы — Беларусі і будзе да канца жыцця змагацца за яе свабоду. Паліна просіць міжнародныя гуманітарныя і праваабарончыя арганізацыі сачыць за яе лёсам і зрабіць усё магчымае для вызвалення яе і ўсіх палітзняволеных».

Пасля гэтай заявы Паліну этапавалі з калоніі №24 для праходжання судова-псіхіятрычнай экспертызы.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі на пачатку студзеня 2021 года і затым асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна павінна была выйсці летам.

Але ў мінулым годзе яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку 2023 года супраць яе завялі ўжо новую справу за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». 

Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 24, 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць.

Чытайце таксама:

Паліну Шарэнда-Панасюк працягваюць утрымліваць у карцары. За год яна правяла там 200 сутак

Палітзняволеную Шарэнда-Панасюк за два з паловай месяцы чацвёрты раз упяклі ў ШІЗА

Ці часта ўжо асуджаным палітвязням узмацняюць пакаранне?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
13
Абуральна
16