Украінцы на сваім баку мяжы павесілі нацыянальны беларускі сцяг. Скрын відэа

Украінцы на сваім баку мяжы павесілі нацыянальны беларускі сцяг. Скрын відэа

«Новы кіраўнік беларускіх памежнікаў вырашыў, што накормленыя падначаленыя — лепш, чым узброеныя! Так што пакуль тэхніка ў боксах, бульба-ІПСА ўсім складам ірванула перапісваць рэцэпт украінскага баршчу на беларускі матыў.

Тым не менш колькі бульбы ў «капусту» не дадавай, атрымліваецца «саюзная поліўка».

Карацей, добрая спроба, але НЕ!

Таму звяртаемся да вас з наступным: непаважаныя намі, нетаварышы, беларускія памежнікі!

Нядаўна вы згадалі пра падабенства беларускага і ўкраінскага баршчу з нязначнымі адрозненнямі.

Аднак вы, як заўсёды, моцна памыліліся.

Ваш боршч вельмі адрозніваецца ад нашага. Таму што цяпер беларускі боршч, хутчэй, падобны да расійскай капусты, нават калі вы дадаяце туды больш бульбы.

Ён зусім не той самы, як гэта было да моманту, калі для яго гатавання вы выкарысталі нож, які ўваткнулі ў спіну ўкраінцаў.

Крыўдна мець суседзяў, якія, кажучы пра нейкую ідэнтычнасць і сваяцтва, імкнуцца да таго, каб быць рабамі, і не маюць з намі нічога агульнага.

Назаўжды захавайце сабе ў памяці і ў вашай кулінарнай кнізе, што ўкраінцы — свабодалюбная нацыя. За сваю незалежнасць мы заўсёды змагаемся. Затое вы на гэта не здольныя і ўжо шмат гадоў знаходзіцеся ў палоне аднаго тырана і аднаго бункернага дзеда.

Так што ваша цяперашняе бульбяное варыва па кансістэнцыі падобнае да турэмнай баланды і зусім не падобнае да нашага ўкраінскага баршчу.

Мы не рабы, каб спрабаваць ваш беларускі боршч.

Замест гэтага мы раім вам змяніць «інгрэдыенты» і стаць свабодным народам, а не гвалтоўна зняволеным.

А да таго — ежце самі, не падавіцеся.

Да сябе вас не клічам і настойліва раім заставацца на сваёй тэрыторыі, таму што пашкадуеце!» — гаворыцца ў адказе ўкраінскіх памежнікаў.

Украінскія і беларускія памежнікі рэгулярна абменьваюцца паведамленнямі. Напрыклад, 9 мая ўкраінскія пагранічнікі павіншавалі беларускіх з Днём Перамогі.

Чытайце таксама:

Батл на 9 Мая паміж эстонскай Нарвай і расійскім Івангарадам, якія падзяляе рака

Украінскія памежнікі павіншавалі беларускіх з Днём Перамогі

«Вісіць нацыянальны сцяг украінскі, і павесілі яшчэ бэчэбэшную анучу». Старшыня Дзяржпагранкамітэта пра сітуацыю на мяжы

Анатоль Лапо: генерал, які атрымаў трыццаць срэбранікаў

Новым кіраўніком Пагранкамітэта стаў ураджэнец Расіі, які адказваў за Брузгі ў час атакі мігрантамі на Польшчу

Клас
52
Панылы сорам
1
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1