Праваабаронца-вясновец Валянцін Стэфановіч адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15 

Праваабаронца-вясновец Валянцін Стэфановіч адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15 

Былы вязень ПК № 15 пад Магілёвам Аляксей, якому таксама давялося працаваць «на дратах», падрабязней расказаў пра гэтую працу.

«Чысцяць дрот ад ізаляцыі нажамі. Гэта нязручна, небяспечна, але што зробіш? Іншага інструменту не выдаюць.

Робы, у якую можна было б пераапрануцца, каб не запэцкацца на такой працы, не выдаюць. Шукаць даводзіцца самому за цыгарэты альбо купляць у турэмнай краме за асабістыя грошы. Не знайшоў — нікога не турбуе. Звычайную форму выдаюць адну на год, і калі ты сапсуеш яе «на промцы» за два тыдні, дык гэта твае праблемы.

Раз на тыдзень выдаюць рабочыя рукавіцы, але іх хапае на два-тры дні, а далей выкідай. Таму ад працы голымі рукамі шмат драпін і нават моцных парэзаў.

Яшчэ непрыемны ўспамін — бойкі за драты паміж вязнямі. Ім даюць жорсткія планы, а драты бываюць розныя. Прыдатныя і не вельмі прыдатныя для ачысткі. І вось як прывозяць на тачцы кучу тых дратоў, некаторыя пачынаюць сапраўдную бойку за тое, каб выхапіць сабе лепшыя. Прычым больш люта б’юцца за «лепшую долю» тыя, хто ў размовах называў гэтую працу «нявольніцкай» і гучней за ўсіх абураўся ўмовамі працы», — прыгадаў былы палітзняволены.

Паводле Аляксея, ачыстка кабеляў ад ізаляцыі вельмі шкодная для здароўя, асабліва, калі размова ідзе пра ачыстку дроту са свінцу. 

Аляксей кажа, што атрымліваюць на гэтай працы прыкладна 1,5 рубля за месяц. «Гэтага хапае роўна на дзве пары рукавіц».

Нагадаем, намеснік старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч, які адбывае пакаранне ў ПК № 15 пад Магілёвам, асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі. Ягоны калега па «Вясне», лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў калоніі № 9 у Горках. Бяляцкі асуджаны на 10 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Валянцін Стэфановіч з-за кратаў: Стаміўся жыць у паўзмрочным душным падвале

Стэфановіч: Я не здамся ніколі

«Пасля зімы наступае Вясна, і Вясна прыйдзе незваротна». Апошняе слова Валянціна Стэфановіча

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
12