Шмат пішуць пра лішнюю вагу — маўляў, прыбавіла памер ці патаўсцела на 4, 7, 30 кілаграм. Яшчэ адна папулярная гісторыя — праблемы з ментальным здароўем. Людзі расказваюць пра тое, што апошнія некалькі гадоў жывуць на антыдэпрэсантах, што пакутуюць на трывожнасць — страх застацца без родных, грошай, пашпарта, пракрасцінуюць, кідаюць пачынанні і мары.

Нямала беларусаў пазначаюць праблемы з фізічным здароўем (напрыклад, з зубамі) і з грошамі — людзі жывуць ад заробку да заробку, не маюць назапашванняў, працуюць за малыя грошы, нават калі вымушаныя камбінаваць адразу некалькі прац. Людзі крытыкуюць сябе за тое, што не знаходзяць сілы заняцца спортам ці закідваюць хобі.

Адной з першых пра антыдасягненні напісала журналістка Юлія Матузава. Яна адзначала, што жыве ў Іспаніі тры гады, але дагэтуль не інтэгравалася, што не мае фінансавых назапашванняў, а заробку ёй ледзь хапае на жыццё. «Няма свайго жылля, не здала на правы, не справілася з трывожнасцю», — дадала журналістка.

Іншыя беларусы замежжа дзяліліся:

— амаль тры гады не бачыла маму і брата

— ніхто ў любой краіне

— няма свайго прытулку

— не вучу мову краіны, у якой жыву

— баюся людзей, таму мая польская мова амаль не палепшылася за час эміграцыі

Вось яшчэ некалькі пунктаў са спісаў, якія публікуюць у твітары:

— абсалютна не ўмею падтрымліваць парадак

— не гатую, таму харчуюся ўсякай лухтой

— не была на пахаваннях бабці, цёткі, другой бабці

— не эмігравала, калі была рэальная магчымасць

— у 23 свае жыву, як мая мама ў 30+

У каментарах да прызнанняў карыстальнікі выказваюць падтрымку адно аднаму.

Чытайце таксама:

«Гэта гарантыя для ўсёй маёй палігамнай сям'і». Беларусы расказалі, чаму просяць даведкі ад лекараў у сваіх сэкс-партнёраў

Як камбінаваць рэчы з нацыянальнымі матывамі з сучаснымі? Ідэі ад модных беларусак і беларусаў

Дапамогуць нават ёлачныя гірлянды. Як выратаваць агарод ад травеньскіх замаразкаў

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
17
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?