Як фарбаваць велікодныя яйкі: вялікі гайд

Каталікі і пратэстанты святкуюць сёлета Вялікдзень 17 красавіка, праваслаўныя — 24-га. Каб адчуць напоўніцу атмасферу свята, раім дадаць нешта новае ў велікодную традыцыю — фарбаванне яек. Ёсць шмат спосабаў, як гэта зрабіць.

12.04.2022 / 13:40

Фота: pixabay.com

Выкарыстоўваем натуральныя фарбы

Пачнем з папулярных сярод беларусаў натуральных фарбавальнікаў. Выбірайце колер — і наперад:

Фота: pixabay.com

Эксперыментуем з харчовымі фарбавальнікамі

Можна спрасціць сабе жыццё і набыць у магазіне спецыяльныя харчовыя фарбавальнікі для яек. З іх дапамогай вы атрымаеце яйкі больш яркіх колераў, чым пры ўжыванні натуральных фарбавальнікаў, ды і смецця на кухні будзе менш. Вось як трэба працаваць з харчовымі фарбавальнікамі:

  1. Перш за ўсё, трэба зварыць яйкі ўкрутую. Для гэтага памясціце іх у каструлю і заліце вадой так, каб над яйкамі было хаця б некалькі сантыметраў вады. Потым давядзіце ваду да кіпення, здыміце каструлю з агню, накрыйце яе і пакіньце на 12-15 хвілін. Потым выліце ваду і астудзіце яйкі — прамыйце іх халоднай вадой.
  2. Далей падрыхтуем фарбавальнікі. Да кожнага з іх ідзе інструкцыя — прытрымлівайцеся яе. Чым большай будзе канцэнтрацыя фарбавальніка, тым больш яркі колер атрымаюць яйкі. Можна змешваць розныя фарбы: напрыклад, чырвоны і жоўты фарбавальнікі разам дадуць аранжавы колер, чырвоны і блакітны — фіялетавы, жоўты і блакітны — зялёны.
  3. Калі ўсё гатова, пачынаем фарбаваць яйкі. Засцяліце працоўную зону газетамі ці абрусам, падрыхтуйце папяровыя сурвэткі, каб прыбіраць пырскі вады, і посуд, куды вы пакладзяце фарбаваныя яйкі. З дапамогай лыжкі апускайце яйкі ў ваду з фарбавальнікам і пакідайце там на 5-10 хвілін. Трэба, каб вада цалкам пакрывала яйка, таксама не забывайце яго пераварочваць, каб афарбоўка была раўнамернай.
  4. Высушыце яйкі на папяровых ручніках.
  5. Пратрыце алеем — яны будуць зіхацець.

Фота: pixabay.com

Мармуровыя яйкі

Тут і далей: фота craftsbyamanda.com

Калі жадаеце нешта зусім арыгінальнае — паспрабуйце іншыя варыянты аздаблення яек.

Каб зрабіць яйкі мармуровымі, вам спатрэбіцца алей, воцат, харчовыя фарбавальнікі, кубкі і лыжкі (па адным кубку і адной лыжцы на кожны колер). 

  1. Наліце ў кожны кубак па сталовай лыжцы алею і столькі ж воцату, дадайце фарбавальнік. Запоўніце тры чвэрці кожнага кубка цёплай вадой. Перамяшайце сумесь (асобнай лыжкай для кожнага кубка!).
  2. Вазьміце варанае яйка ў адну руку, другой рукой перамешвайце сумесь у кубку, пакуль не пабачыце ўзор, падобны да варонкі. Адразу ж дастаньце лыжку з кубку, пакладзіце на яе яйка і памясціце яго ў ваду.
  3. Палічыце да 5-6 і дастаньце яйка.
  4. Пакіньце яйка на некалькі хвілін на папяровым ручніку, потым можаце памясціць яго ў раствор з іншай фарбай. Калі будзеце задаволеныя вынікам, асцярожна прасушыце яйка папяровым ручніком.

Яйкі з аптэчнымі гумкамі

Падрыхтуйце воцат, харчовыя фарбавальнікі, кубкі і сталовыя лыжкі, аптэчныя гумкі.

  1. Абматайце варанае яйка некалькімі гумкамі.
  2. Афарбуйце яйка ў харчовым фарбавальніку так, як звычайна. Дайце фарбе высахнуць, потым здыміце гумкі і памясціце яйка ў раствор з іншай фарбай.

Яйкі з малюнкам па трафарэце

Вазьміце воцат, харчовы фарбавальнік, кубкі і сталовыя лыжкі, а таксама налепкі-стыкеры ці малярную стужку.

  1. Памясціце на варанае яйка стыкеры ці выражце адпаведныя ўзоры з малярнай стужкі.
  2. Праверце, каб усе часткі ўзораў былі добра прылепленыя да яйка, потым пафарбуйце яго як звычайна. Пачакайце, пакуль яйка высахне, і здыміце з яго трафарэты.

Яйкі са сцякаючымі фарбамі

Для гэтага варыянта вам спатрэбіцца вадкі харчовы фарбавальнік, падстаўка для яек і бутэлька вады з пульверызатарам.

  1. Памясціце варанае яйка на падстаўку ці ў любы іншы посуд, які дапаможа трымаць яйка вертыкальна. Папырскайце вадой на верхнюю частку яйка.
  2. Выліце кроплю фарбавальніка на верх яйка. Зноў папырскайце на верх яйка вадой.
  3. Дадайце іншыя фарбавальнікі, калі жадаеце. Пырскайце вадой ці дуйце на яйка, каб атрымаць эфект, які вам спадабаецца.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце яшчэ:

Пасха з шакаладам і цукатамі да велікоднага стала

Чаму католікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень у розны час. І розніца можа складаць нават месяц?

Nashaniva.com