«Кіберпартызаны» паведамілі пра ўзлом базы ўсіх крымінальных і адміністрацыйных спраў, заведзеных у Беларусі

«Кіберпартызаны» заявілі, што ім удалося ўзламаць базу ўсіх крымінальных і адміністрацыйных спраў, распачатых у Беларусі, і спампаваць адтуль архівы.

06.03.2023 / 18:49

Сярод іншага «Кіберпартызаны», як сцвярджаюць, знайшлі ў узламаных базах звесткі і пра саміх сябе, але канкрэтных падазраваных па датычных іх крымінальных справах нібыта так і няма.

Яшчэ ў 2021-м «Кіберпартызаны» атрымалі доступ да Адзінага дзяржаўнага банку даных аб правапарушальніках, і цяперашні ўзлом, як сцвярджаецца, стаў магчымы менавіта таму.

Nashaniva.com