БТ распавяло падрабязнасці «ліквідацыі замежнага грамадзяніна» ў Гродне

Паводле прапагандыстаў, мужчына меў фальшывы расійскі пашпарт на імя Ламакін Аляксей, 81 года нараджэння. Ці гэта яго сапраўдная нацыянальнасць, невядома.

21.03.2023 / 12:23

На Ламакіна спецслужбы нібыта выйшлі падчас аператыўнай інфармацыі — у лютым КДБ атрымала звесткі аб намерах «збеглых экстрэмістаў» пераправіць з Польшчы ў Беларусь аднаго са сваіх прыхільнікаў.

У поле зроку КДБ трапіў чалавек з расійскім пашпартам: Ламакін Аляксей Мікалаевіч, 1981 года нараджэння. Пазней нібыта высветліцца, што дакументы — падробленыя.

Пры затрыманні ён, паводле афіцыйнай версіі, ён адкрыў агонь з аўтамата Калашнікава, кінуў гранаты і быў паранены.

Па дарозе ў бальніцу, паводле версіі сілавікоў, ён памёр.

Nashaniva.com