Затрымалі ўладальніка гродзенскай кватэры, у якой нібыта «ліквідавалі тэрарыста»

Уладальнік кватэры па вуліцы Курчатава, 5 у Гродне Аляксандр Касцевіч разам з бацькамі затрыманы КДБ, піша hrodna.life.

21.03.2023 / 20:43

На канале СТБ адзначылі, што ён прыцягваўся за ўдзел у акцыях пратэсту яшчэ ў 2010 годзе. На дзяржаўным тэлебачаньні паказалі і ягоную маці Алену Касцевіч, якая сказала, што не ведала, каму сын здаў кватэру.

Кватэра здавалася нібыта цягам двух тыдняў. 

У Аляксандра Касцевіча ёсць жонка і маленькае дзіця.

Агулам па справе дапыталі 14 чалавек, якія размаўлялі з «тэрарыстам», гаворыцца ў сюжэце.

Чытайце таксама:

«Байпол» лічыць падзеі ў Гродне інсцэніроўкай. І называе імя меркаванага «тэрарыста»

У Гродне быў забіты чалавек з падробным расійскім пашпартам — дзяржСМІ

«У чалавека вельмі дзіўны парык, ён кідаецца ў вочы» — Азараў пра гродзенскага «тэрарыста»

ДзяржСМІ паказалі падроблены пашпарт забітага ў Гродне. Распавядаем, каму ён належаў і як робяцца такія дакументы

Nashaniva.com