Затрымалі тату-майстра Іллю Акішава. Яму закідаюць удзел у пратэстах і стварэнне антываенных татуіровак

У тым ліку — пра рускі карабель.

12.04.2023 / 17:40

Ілля Акішаў. Фота: яго старонка «Укантакце»

Іллі Акішаву 24 гады. Ён родам з аграгарадка Занарач, які знаходзіцца ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Ілля вучыўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на спецыяльнасці «Дызайн віртуальнага асяроддзя».

Але ў апошнія гады ён прафесійна займаецца стварэннем татуіровак.

У відэа ГУБАЗіК хлопец кажа, што некалькі разоў паўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе, а таксама нанёс некалькі антываенных татуіровак. У відэа дэманструюцца татуіроўкі з тэкстам «Рускі ваенны карабель, ідзі на***».

Nashaniva.com