Самы багаты літовец свету прадаў свой беларускі актыў

Прэзідэнт VP Group і асноўны ўладальнік сеткі Maxima Нерыюс Нума (раней ён насіў прозвішча Нумавічус) больш не мае дачынення да рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест» — мясаперапрацоўчай кампаніі «Квінфуд».

25.04.2023 / 13:19

Нерыюс Нума. Фота з Вікіпедыі

Office Life звярнуў увагу, што кампанія больш не значыцца ў спісе актываў фонду.

«Квінфуд» існуе з 2003 года (раней — як даччыная структура беластоцкага холдынгу Mispol) і вырабляе мясныя кансервы, якія прадаюцца ў тым ліку ў расейскіх сетках.

Нерыюс Нума атрымаў «Квінфуд» пад кантроль у пачатку 2010-х, калі яго інвестыцыйная кампанія NDX інвеставала ў Mispol. У 2012 годзе «Квінфуд» была выведзена за рамкі мацярынскай кампаніі і стала самастойнай структурай у партфелі NDX.

Нерыюс Нума лічыцца адзіным мільярдэрам Літвы. У 2020 годзе яго стан ацэньваўся ў 2,5 млрд еўра.

Mispol, як яшчэ адзін польскі вытворца мясных кансерваў Arteta, славацкая кампанія дзіцячага харчавання Novofruct SK і найбуйнейшы ў Літве і Латвіі пастаўшчык ахоўных паслуг Eurocash1, сёння па-ранейшаму значыцца сярод партфельных кампаній фонду Нумы. А вось кампанія «Квінфуд» знікла не толькі з гэтага спісу, але і з пераліку паспяховых exit'ов.

Насамрэч гродзенская кампанія ўсё ж была прададзеная — яшчэ да з'яўлення знакамітага спісу актываў, выхад з якіх замежнікам забаронены. Паводле інфармацыі, якая знаходзіцца ў адзіным дзяржрэгістрацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, з красавіка мінулага года 100%-ным уласнікам «Квінфуда» з'яўляецца беларускі бізнэсовец Валерый Загорскі.

Nashaniva.com