Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Гуджэроці сваім спецыяльным пасланнікам на юбілейных ўрачыстасцях у Будславе

Пра рашэнне Папы Францішка прызначыць сваім спецыяльным пасланнікам (легатам) на ўрачыстасцях з нагоды 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці, піша catholic.by.

30.04.2023 / 15:27

67-гадовы арцыбіскуп Гуджэроці вядомы беларускім вернікам: з 2011 па 2015 год быў Апостальскім нунцыем у нашай краіне. У той час ён неаднаразова браў удзел у Будслаўскім фэсце, які ў 2018 годзе быў унесены ЮНЕСКА ў Рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Цяпер, амаль праз сем гадоў, іерарх, які з лістапада мінулага года ўзначальвае Дыкастэрыю па справах Усходніх Касцёлаў, зноў наведае Будслаў.

Гэтым разам ужо ў якасці Легата, або спецыяльнага пасланніка Папы Францішка на юбілейных урачыстасцях з нагоды 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.

Менавіта пасля візіту Клаўдыё Гуджэроці ў якасці спецыяльнага пасланніка Папы Рымскага Францыскау 2020 годзе Лукашэнка прымаў рашэнне пусціць мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў краіну. Таксама ў снежні 2020 года Гуджэроці сустракаўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Nashaniva.com