Міжнародная федэрацыя каноэ дапусціла расіян і беларусаў да спаборніцтваў

Міжнародная федэрацыя каноэ (ICF) паведаміла пра допуск расійскіх і беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў спаборніцтвах у нейтральным статусе.

30.04.2023 / 18:36

Фота ілюстрацыйнае

«Праўленне Міжнароднай федэрацыі каноэ (ICF) прыняло рашэнне дазволіць расійскім і беларускім спартсменам… удзельнічаць у спаборніцтвах у індывідуальным нейтральным статусе», — гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначаецца, «пастанова была прынятая пасля шырокіх кансультацый з міжнароднай супольнасцю весляроў на каноэ і разгляду засцярог, выказаных арганізатарамі мерапрыемства».

Паведамляецца, што «будзе створаная незалежная камісія для разгляду ўсіх заявак ад расійскіх і беларускіх спартсменаў, якія жадаюць выступаць у якасці нейтральных. Тэрміны іх уключэння ў спаборніцтвы будуць вызначаныя пасля таго, як гэтая незалежная камісія вызначыць правілы і палажэнні, неабходныя для разгляду адпаведнасці спартсмена патрабаванням, і пасля пацвярджэння антыдопінгавых працэдур Міжнародным агенцтвам па тэсціраванні (ITA)».

У міжнароднай федэрацыі падкрэслілі, што «праўленне ICF захавае забарону на ўдзел усіх расійскіх і беларускіх афіцыйных асоб у спаборніцтвах па веславанні на каноэ. Афіцыйным асобам не будзе дазволена прысутнічаць у любой афіцыйнай якасці на мерапрыемствах пад эгідай ICF».

Чытайце таксама:

«Мы чакалі, што пераможа здаровы сэнс, але перамаглі расійскія рублі». Украіна прапусціць чэмпіянат свету па дзюдо з-за ўдзелу расіян і беларусаў

Польшча фармуе міжнародную кааліцыю, каб не дапусціць беларусаў і расіян на Алімпіяду

Украінка Світоліна не паціснула руку беларусцы Сасновіч пасля тэніснага матча

Nashaniva.com