Памерла Марыя Дзямковіч

У ЗША памерла дзяячка беларускай дыяспары, мецэнатка Марыя Дзямковіч, паведаміў тэлеканал «Белсат». Ёй было 93 гады. 

30.04.2023 / 19:12

Марыя Дзямковіч паходзіла з вёскі Моталь на Палессі (цяперашні Іванаўскі раён). Яе сям’я пасля Другой сусветнай вайны з’ехала на Захад, з 1970 года яна жыла ў ЗША, дзе працавала дзіцячай доктаркай.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Дзямковіч неаднойчы выступала ініцыятаркай навукова-метадычнай і матэрыяльнай дапамогі Беларусі. Па стане на пачатак 1992 года Дзямковіч пераслала на радзіму медыкаментаў больш чым на 100 тысяч даляраў.

Многія гады яна падтрымлівала газету «Беларус» і дабрачынныя арганізацыі ў ЗША. Была на сустрэчах з прэзідэнтамі ЗША Джорджам Бушам-старэйшым і Білам Клінтанам, дзе ўздымала беларускае пытанне.

Марыя Дзямковіч памерла 28 красавіка на 94-м гады жыцця. Яе пахаваюць у Чыкага побач з бацькам.

Чытайце таксама:

Памёр доктар і тэлевядучы Аляксандр Цярэшчанка

Раптоўна памёр Андрэй Дзечка, адзін з аўтараў антылукашэнкаўскага звароту былых вайскоўцаў

Памёр былы рэктар Гомельскага ўніверсітэта

Памерла Таццяна Магучава

Nashaniva.com