Пенсіянера Васіля Дземідовіча будуць судзіць па пятай крыміналцы, не скончыўшы яшчэ суд і па чацвёртай.

5 траўня над 71-гадовым Дземідовічам распачнецца ўжо пяты суд — яго абвінавачваюць па арт. 369 КК. Працэс адбудзецца ў Пухавічах, суддзя — Вольга Бабук, паведамляе «Вясна». Між тым акурат цяпер ідзе чацвёрты суд, які яшчэ не скончыўся. 

30.04.2023 / 20:08

Справу пенсіянера Васіля Дземідовіча паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (абраза суддзі) пачалі разглядаць у Савецкім судзе Гомеля 20 красавіка. Працяг суда адбудзецца 2 траўня, а пасля чацвёрты працэс перацячэ ў пяты.

Раней Дземідовіча асудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі, абвінаваціўшы яго ў абразах прадстаўніка ўлады, суддзі, Лукашэнкі і арганізацыі масавых беспарадках. Пазней яму дадалі яшчэ паўгода зняволення па новай справе. 23 сакавіка ў судзе Драгічынскага раёна над ім адбыўся і трэці суд, але вынік ягоны дагэтуль невядомы.

У канцы чэрвеня мінулага года КДБ унёс Васіля Дземідовіча ў свой «тэрарыстычны спіс», ён самы пажылы фігурант гэтага спіса.

Чытайце таксама:

70-гадоваму мужчыну пагражае да 15 гадоў за каментары. Распавядаем пра самага пажылога «тэрарыста» з Беларусі

Затрымалі верхнядзвінскую актывістку Валянціну Болбат

66-гадовай палітзняволенай Алене Гнаўк дадалі год калоніі

Nashaniva.com