«Рэйкавага партызана» Віталя Мельніка этапавалі ў самую суровую ў Беларусі калонію

Праваабаронцам стала вядома, што «рэйкавага партызана» Віталя Мельніка этапавалі ў глыбоцкую калонію № 13, дзе цяпер знаходзіцца палітзняволены палітык Мікалай Статкевіч.

30.04.2023 / 22:05

Віталя Мельніка абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў. 22 снежня на закрытым судзе яму прысудзілі 13 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. Асаблівы рэжым прадугледжвае камернае ўтрыманне ў калоніі.

Згодна з матэрыяламі справы, у ноч з 24 на 25 сакавіка 2022 года на перагоне Навасады-Барысаў Мельнік падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнага блакавання, чым прывёў у непрыдатны для эксплуатацыі стан яго прыборы і элементы. У выніку гэтага адбылася затрымка 22 грузавых і 17 пасажырскіх цягнікоў.

Пры затрыманні беларусу прастрэлілі каленныя суставы, ён дагэтуль перасоўваецца на мыліцах.

Nashaniva.com