Аляксандр Лукашэнка не ішоў разам з Пуціным і іншымі гасцямі Крамля пешкі ў Аляксандраўскі сад

Гэты і іншыя факты, а таксама яго бязрадасны выгляд на трыбуне і падчас асабістай сустрэчы з Пуціным даюць падставы думаць, што ён быў вымушаны паляцець у Маскву хворым.

09.05.2023 / 11:14

 Сумны Лукашэнка на парадзе ў Маскве. Скрын відэа

У Аляксандраўскім садзе Лукашэнка прысутнічаў, значыць, яго туды давезлі машынай.

Звяртае ўвагу таксама, што толькі прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон надзеў на парад георгіеўскую стужку. Прэзідэнты Узбекістана і Кыргызстана надзелі разеткі ў нацыянальных колерах, як і Аляксандр Лукашэнка — апошні з кветкай яблыні, што лукашэнкаўцы зрабілі сімвалам 9 Мая ў Беларусі. Прэзідэнты Казахстана, Арменіі і Туркменістана абышліся без разетак.

Nashaniva.com