Батл на 9 Мая паміж эстонскай Нарвай і расійскім Івангарадам, якія падзяляе рака

Эстонская Нарва і расійскі Івангарад стаяць побач — паміж імі рака Нарва. На 9 Мая паміж гарадамі пачалася антыфашысцкая бітва. Кожны бок разумее яе па-свойму.

09.05.2023 / 13:37

Плакат з надпісам Putin war criminal у Нарве. Фота: Дзмітрый Фядоткін / ERR

У эстонскай Нарве на сцяне замка павесілі вялікі плакат з надпісам «Пуцін — ваенны злачынец».

Яго добра відаць праз мяжу на другім баку ракі ў расійскім Івангарадзе.

У Івангарадзе паставілі вялікі экран і сцэну, каб канцэрт да Дня Перамогі бачылі на «варожым Захадзе». Дзеля гэтага на беразе нават высеклі дрэвы.

У Івангарадзе паставілі вялікі экран і сцэну. Фота: «Бумага»

Расійскія памежнікі спрабавалі дамовіцца з эстонскімі, каб тыя знялі плакат, але ім адмовілі.

Чытайце таксама:

Украінскія памежнікі павіншавалі беларускіх з Днём Перамогі

Nashaniva.com