За краты пасадзілі паветраныя шарыкі, кармілі «блакадным» хлебам. Як выглядала 9 мая ў Магілёве

На Дзень Перамогі ў Магілёве было шмат дзяцей у мілітары, а некаторыя з драўлянай зброяй.

09.05.2023 / 16:47

Адзін з характэрных сюжэтаў Магілёва на 9 мая: дзіця ў вайсковай форме з драўляных аўтаматам. Фота: сацыяльныя сеткі

Каб урачыстасць выглядала масавай, дзяржаўныя прадпрыемствы і ўстановы абавязалі выдзеліць на яе работнікаў. Напрыклад, дзіцячыя садкі меліся рэкрутаваць на парад да 10 чалавек з свайго калектыву. З сабою яны павінны былі прынесці «атрыбутыку перамогі». Агітацыйная праца праводзілася з бацькамі гадаванцаў.

«Жывую сцяну» уздоўж праезнай часткі вуліцы Першамайскай, дзе праходзіў парад, стваралі школьнікі. Іх прыводзілі цэлымі класамі.

«Святочны» Магілёў на 9 мая. Горад апранулі ў мілітары. Фота: сацыяльныя сеткі

На вуліцах больш, чым калі было мілітары. Вайсковую форму, падобную на тую, што насілі савецкія салдаты ў Другую сусветную вайну, апранулі не толькі дарослыя, але і дзеці. У некаторых была драўляная зброя.

«Блакадную порцыю» хлеба магілёўцы не дужа падабалі. Фота: сацыяльнае сеткі

Удзельнікаў частавалі «блакаднай порцыяй» хлеба і пярловай кашай.

Пярлоўка было больш папулярнай. Да яе цягнуліся дарослыя. Фота: сацыяльныя сеткі

Адным з экспанатаў сталі краты. У «зняволенні» апынуліся чырвоныя і зялёныя паветраныя шарыкі.

«Арыштаваныя» паветраныя шарыкі на 9 мая ў Магілёве. Фота: сацыяльныя сеткі

На вуліцах гандляры прадавалі пілоткі і іншую вайсковую экіпіроўку, а месцы правядзення імпрэзаў патрулявала міліцыя.

Глядзіце таксама:

Дзень Перамогі з дня «ніколі больш» ператварыўся ў кашмарнае «можам паўтарыць» — Ціханоўская

Аляксандр Лукашэнка не прайшоў разам з Пуціным і іншымі гасцямі Крамля 300 метраў пешкі ў Аляксандраўскі сад

Расійскія гастралёры інсцэніруюць антыўкраінскія мітынгі ў Еўропе — Le Monde

Nashaniva.com