Вялікабрытанія паставіла Украіне ракеты далёкасцю 250 км. Гэта толькі крыху менш, чым у ракет, што не далі ЗША, і дастакова для вызвалення Крыма

Вялікабрытанія паставіла Украіне крылатыя ракеты вялікай далёкасці Storm Shadow, паведамляе CNN са спасылкай на свае крыніцы. Далёкасць палёту ракет — 250 км. Гэта толькі крыху менш, чым у амерыканскіх комплексаў ATACMS, якія Кіеў прасіў у Вашынгтона.

11.05.2023 / 12:53

«Крытычна важна, што ў Storm Shadow дастаткова далёкасці, каб нанесці ўдар углыб тэрыторыі, якая ўтрымліваецца Расіяй», — піша CNN, аднак падкрэслівае, што Вялікабрытанія дала гэтыя ракеты Украіне пры ўмове, што яны будуць выкарыстоўвацца толькі на «суверэннай тэрыторыі Украіны».

Украіна паабяцала брытанцам, што будзе выкарыстоўваць ракеты Storm Shadow толькі на тэрыторыі Украіны, распавёў CNN высокапастаўлены заходні чыноўнік. Улады Вялікабрытаніі неаднаразова заяўлялі, што лічаць украінскай тэрыторыяй у тым ліку Крым. 

Ракеты Storm Shadow «мяняюць правілы гульні з пункту гледжання далёкасці», заявіў CNN прадстаўнік арміі ЗША.

З ягоных слоў, яны даюць Кіеву магчымасці, «пра якія ён прасіў з самага пачатку канфлікту», паведамляе тэлеканал.

Далёкасць палёту Storm Shadow у тры разы пераўзыходзіць радыус дзеяння ўсіх іншых ўдарных сістэм, пастаўленых раней Захадам на Украіну.

Самыя дальнабойныя ракеты, якія ёсць ва ўкраінскім войску цяпер, — GMLRS з радыусам дзеяння да 80 кіламетраў. Іх можна запускаць, у прыватнасці, з установак залпавага агню HIMARS.

Ракеты Storm Shadow звычайна запускаюць з паветра, адзначае CNN.

Чытайце таксама:

Зяленскі верыць у перамогу Украіны да выбараў у ЗША 2024 года

Зяленскі: З наступам нам трэба пачакаць

«Контрнаступ — гэта не адна бітва, якая ўсё вырашыць». Падаляк патлумачыў, чаго чакаць ад украінскага контрнаступу 

Nashaniva.com