Блогер пражыў 15 месяцаў у мінскім гатэлі. Расказвае, ці гасцінічны нумар лепшы за здымную кватэру

Мужчына вырашыў пажыць у мінскім гатэлі замест таго, каб здымаць кватэру. «Не, гэта недорага». У тыктоку ён падзяліўся вынікамі свайго эксперымента.

12.05.2023 / 12:05

Скрын відэа

У гатэлях бывае опцыя працяглага пражывання, калі ты можаш заплаціць адразу за 30 сутак і будзеш мець вялікую зніжку. Ёй і скарыстаўся хлопец.

У мінскую гасцініцу «Турыст», што на Партызанскім праспекце, ён заехаў у студзені 2022-га. Тады 30 сутак у маленькім нумары каштавалі 530 рублёў. Ну «Куфары» на той момант арэнда аднушкі была ад 600 рублёў, плюс камуналка.

Пасля мая мінулага года 30 сутак у гатэлі падаражэлі да 572 рублёў, а апошнія месяцы блогер плаціў 650 рублёў.

Ён пагаджаецца, што ёсць пэўныя нязручнасці. Так, няма дзе гатаваць ежу. Але можна рабіць салаты і купляць гатовыя порцыі, якія можна падагрэць у мікрахвалёўцы ў холе гатэля. Мультываркі ў нумарах забаронены.

Рэчы мужчына мыў рукамі. А буйное адзенне, тыпу баек і штаноў, мыў у бацькоў дома ці ў дзяўчыны.

З мінусаў таксама адсутнасць лядоўні (ёсць толькі халадзільнік) і часам шум на калідоры.

Некалькі разоў было, што блогер прыходзіў аплачваць нумар і на рэсепшэне казалі, што ён забраніраваны некім іншым на пару дзён, хаця хлопец прасіў пакінуць нумар за ім на некалькі месяцаў.

З плюсаў: раз на тыдзень прыбіраюць нумар і мяняюць пасцелю і ручнікі, блізка ля метро, калі зламаўся фен ці халадзільнкі, то прынясуь новы хвілін за 15. Прасцей зняць, бо не трэба, як з кватэрамі, ездзіць глядзець, гутарыць з гаспадарамі і гандлявацца.

У выніку хлопец правёў 15 месяцаў у гатэлі.

Чаму ж з'ехаў? Працяглае пражываенне было спецыяльнай опцыяй, і з 1 красавіка яна скончылася. Цяпер каб пражыць месяц у гасцінічным нумары, трэба заплаціць поўны кошт кожнага дня — гэта каля 3000 рублёў.

Ролік пра гэты эксперымент набраў 1,5 мільёна праглядаў у тыктоку.

@batonyrobson Доступный вариант жилья #жильё #гостиница #отель ♬ original sound - Batony Robson

Nashaniva.com