Віктар Бабарыка можа знаходзіцца ў бальніцы СІЗА на Валадарцы — «Рабочы рух»

Сёння актывісты ініцыятывы «Рабочы рух», якія ў свой час першымі паведамілі пра шпіталізацыю палітзняволенага Віктара Бабарыкі, заявілі, што палітык можа знаходзіцца ў турэмным шпіталі ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску. 

12.05.2023 / 20:44

Віктар Бабарыка. Фота: Наша Ніва

«Паводле наяўных у нас звестак, Віктар Бабарыка каля тыдня знаходзіўся ў Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы, пасля чаго, прыкладна 3 мая, яго забралі ў Наваполацкую ВК-1, а на наступны дзень павезлі ў кірунку Мінска (паводле непацверджаных звестак, на Валадарскага) у турэмную бальніцу», — напісалі актывісты «Рабочага руху». 

Пакуль што пацвярджэння гэтай інфармацыі з іншых крыніц няма, каманда Віктара Бабарыкі яе пакуль што не каментавала.

Нагадаем, два тыдні таму стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў бальніцу ў ноч з 24 на 25 красавіка — далейшае месцазнаходжанне палітвязня невядомае. Сёння з'явілася інфармацыя ад праваабаронцаў, што да свайго атрада ў Наваполацкай калоніі ён нібыта ўжо не прыпісаны.

Чытайце таксама:

Еўрапарламент заклікаў вызваліць Віктара Бабарыку

Былы палітвязень з наваполацкай калоніі расказаў, якога кампрамісу патрабавалі ад Бабарыкі

Сваякам Бабарыкі адмовілі ў прыёме да кіраўніцтва Дэпартамента выканання пакаранняў МУС

Nashaniva.com