Пачаўся судовы працэс па справе педагога-рэпетытара Яўгена Лівянта

Справу разглядаюць у судзе Маскоўскага раёна Мінска.

19.05.2023 / 12:00

Скрыншот відэа

Па крымінальнай справе разам з Лівянтам праходзіць яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку яго жонка і дзеці, піша «Вясна».

Нагадаем, вядомы рэпэтытар, суўладальнік цэнтра «100 балаў» Яўген Лівянт, яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Драздоў і суўладальнік цэнтра Аляксей Іваноў былі затрыманыя ў пачатку года — іх вінавацяць паводле «народнага» арт. 342 КК.

Яўген Лівянт быў затрыманы ў канцы снежня мінулага года. З таго часу ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Тады ж у канцы снежня была затрыманая яго жонка. А таксама дачка і зяць, якія прыехалі з Польшчы на святы.

Nashaniva.com