На «Беларуськаліі» проста ў цэх завітаў бабёр ВІДЭА

Зранку 19 мая на ўзбагачальнай фабрыцы 4-га рудаўпраўдення «Беларуськалія» з'явіўся нечаканы госць — бабёр.

20.05.2023 / 17:29

Адкуль звер там узяўся — работнікі прадпрыемства паняцця не маюць. Але адчуваў ён там сябе як дома і самастойна пакідаць вытворчы цэх не збіраўся, піша «Электронны Салігорск».

Работнікам прыйшлося самім правесці яго за вароты галоўнага корпуса.

Чытайце таксама:

Чаму ласі прыходзяць у горад?

Пад Бабруйскам бабёр забраўся ў двор. Што б ні рабілі, а сыходзіць не хацеў, нават ратавальнікі былі бяссільныя

У Лунінцы да адной са школ прыйшоў бабёр ФОТА

Nashaniva.com