Mark Formelle выпусціў новую калекцыю з прынтамі па-беларуску
Брэнд Mark Formelle прэзентаваў у сацсетках свою новую калекцыю з ільнянымі сукенкамі і футболкамі з прынтамі на беларускай мове.
23.05.2023 / 17:29
«Галоўная крыніца натхнення новай калекцыі Mark Formelle — мікс беларускай айдэнтыкі ў сучасным выкананні. Ідэя прынтоў для капсулы нарадзілася з сімвалаў, слоў і выразаў, якія ў кожнага беларуса выклікаюць цёплыя асацыяцыі з домам: «тутэйшы», «папараць-кветка», «зорка Венера», — прэзентуюць калекцыю ў сацсетках кампаніі.
Аўтарка стылю прынтоў — мастачка Ліза Хіхлушка.
Новая калекцыя ўжо даступная на сайце і ў фірмовых крамах сеткі.
Чытайце таксама:
«Ідэальны піксель». Глядзіце, якую калекцыю адзення выпусціў модны брэнд Loewe ФОТЫ
Спалучэнне класікі і свавольства — трэнды ў мужчынскай модзе на вясну і лета 2023