Сярод пяці загінулых пад Бахмутам беларускіх добраахвотнікаў быў Міраслаў Лазоўскі, заснавальнік «Белага легіёну»

Развітанне з Лазоўскім пачнецца 26 мая ў Кіеве ў 12:40.

26.05.2023 / 11:58

17 мая стала вядома, што беларускія добраахвотнікі панеслі страты пад украінскім Бахмутам. Прэс-служба палка Каліноўскага паведаміла пра аднаго загінулага і чацвярых зніклых без звестак. Пазней яны паведамілі, што ўсё 5 байцаў загінулі.

Як стала вядома Свабодзе, адным з загінулых пад Бахмутам быў заснавальнік «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі.

Лазоўскаму было 49 гадоў. Ён нарадзіўся ў Менску, у 1995 годзе ўступіў у заснаванае Міколам Статкевічам «Згуртаваньне беларускіх вайскоўцаў», у тым жа годзе стаў адным са стваральнікаў «Белага легіёну» — ваенізаванай патрыятычнай арганізацыі, мэтай якой была дапрызыўная падрыхтоўка моладзі. Сябры «Белага легіёну» былі актыўнымі ўдзельнікамі мітынгаў і шэсьцяў у 1996—1999 гадах. Арганізацыя спыніла сваё існаваньне на пачатку 2000-х. Апошні раз згадкі пра «Белы легіён» зьявіліся ў 2008 годзе. Тады Лазоўскага і былых кіраўнікоў арганізацыі затрымалі ў справе выбуху 3 ліпеня 2008 году, аднак неўзабаве вызвалілі з-пад варты.

У 2013 годзе Міраслаў Лазоўскі заснаваў кніжную сэрыю «Беларусь у войнах», яе мэтай ён называў распаўсюджваньне навукова-папулярных выданьняў аб гісторыі Беларусі. Працаваў у выдавецтве «Кнігазбор», якое зьліквідавалі ўлады ў студзені 2023 году.

Nashaniva.com