Сілавікі затрымалі адразу восем лідчан. Іх прымусілі спаліць нацыянальны сцяг

Сілавікі затрымалі адразу восем лідчан. Іх прымусілі спаліць нацыянальны сцяг.

26.05.2023 / 14:23

У відэа паведамляецца, што на затрыманых склалі пратаколы паводле арт. 19.11 КоАП. На двух заведзеныя крымінальныя справы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года, піша «Вясна».

Таксама затрыманых прымусілі спаліць бел-чырвона-белы сцяг.

Сілавікі заяўляюць, што будуць працягваць ператрусы і затрыманні ў Лідзе.

Nashaniva.com