Губернатар Белгародскай вобласці знайшоў рашэнне праблемы абстрэлаў рэгіёну. І гэта не сканчэнне вайны

У апошнія месяцы Белгародская вобласць зазнала на сабе праявы вайны, якую Расія прынесла ва Украіну. Атакі беспілотнікаў, разбурэнні, дыверсійныя аперацыі, увядзенне рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі, гібель жыхароў.

29.05.2023 / 09:45

Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў. Фота: vvgladkov / Telegram

«Мы жывем ва ўмовах фактычна вайны. Падабаецца каму-не падабаецца, а яна ідзе. Праціўнік заходзіць, у нас заходзілі да апошніх падзей у Грайвароне пяць ДРГ», — сказаў Гладкоў у эфіры тэлеканала «Расія-24».

Але Гладкоў знайшоў выйсце.

Як паведамляе ТАСС, ён назваў найлепшым рашэннем праблемы абстрэлаў рэгіёну далучэнне да яго Харкава і Харкаўскай вобласці.

Расійскія войскі пакінулі большую частку Харкаўскай вобласці ў верасні 2022 года — пасля контрнаступу УСУ на Балаклею.

Чытайце таксама:

Украінскія дыверсанты атакавалі вёскі Броўнічы і Сушаны ў Бранскай вобласці Расіі 

Легіён «Свабода Расіі» паказаў ВІДЭА пра свой рэйд на Белгародчыну

У Белгародскай вобласці знайшлі авіябомбу вагой 500 кілаграмаў. Расійскую

Nashaniva.com