У Маскве беспілотнік урэзаўся ў шматпавярховы дом. У Падмаскоўі збілі некалькі беспілотнікаў — СМІ

Расійскія медыі паведамляюць, што ўначы 30 мая ў выніку атакі беспілотніка адбыўся выбух у шматпавярховым доме ў Маскве.

30.05.2023 / 07:27

Фота: Baza

Дэталі: паводле інфармацыі Baza, выбух адбыўся каля 4 гадзін раніцы ў шматпавярхоўцы на вуліцы Атласава ў Новай Маскве, піша Baza.

Паведамляецца, што здарэнне адбылося на 25-м паверсе, у некалькіх кватэрах вылецелі шыбы.

Жыхары дома, у якім адбыўся выбух, выявілі прадмет, падобны на крыло беспілотніка. Паводле версіі паліцэйскіх, адзначае выданне, менавіта ён мог стаць прычынай выбуху.

Пацярпелых у выніку інцыдэнту няма.

«Baza» таксама паведамляе, што на месцы выбуху ў шматпавярхоўцы працуюць тэхнікі і супрацоўнікі ФСБ.

Таксама выданне піша пра тое, што некалькі беспілотнікаў збітыя над Істрай у Падмаскоўі. Нібыта беспілотнікі ляцелі ў бок Новай Рыгі пад Масквой.

Чытайце таксама:

Чарговая начная атака на Кіеў. Паветраная трывога доўжылася амаль тры гадзіны

Nashaniva.com