На даху мінскага гандлёвага цэнтра будуць ладзіцца танцы

Заняткі з танцамі будуць ладзіцца штопятніцу на даху ГЦ «Галерэя», што на праспекце Пераможцаў.

31.05.2023 / 08:27

Фота: інстаграм ГЦ «Галерэя»

«Кожную пятніцу ў 19:00 да канца лета мы будзем чакаць вас на даху паркінга на танцавальныя майстар-класы з выдатнымі выкладчыкамі «Квартал студыя», найстарэйшай школай танцаў Беларусі, якая спецыялізуецца на парных сацыяльных танцах для дарослых», — паведамляецца ў інстаграме «Галерэі».

Арганізатары падкрэсліваюць, што ўзрост, рост, вага і іншыя характарыстыкі не маюць значэнне, як не мае значэння, ці танцавалі ці вы калі-небудзь раней.

Першыя заняткі ў гэту пятніцу. Гэта будзе сальса — гэта парны танец, заснаваны на імправізацыі і ўзаемадзеянні

Майстар-класы бясплатныя. Усё, што неабходна — гэта прайсці рэгістрацыю, бо колькасць месцаў абмежавана. Запіс будзе адкрывацца па панядзелках па спасылцы ў шапцы профілю.

Такім чынам:

Збор удзельнікаў адбываецца на 1 паверсе ТРЦ каля інфацэнтра (побач з пякарняй Цьеры). Калі вы ведаеце дарогу на дах паркінга, то можаце адразу падымацца туды.

Аднак, калі будзе ісці дождж, то занятак прыйдзецца адмяніць.

Nashaniva.com