Каля манумента «Тры сястры» на сутыкненні межаў Украіны, Беларусі і Расіі адбыўся магутны выбух

Пра выбух на скрыжаванні дарог з Украіны, Беларусі і Расіі учора вечарам паведаміў канал расійскіх ваенкараў. Відэа перапосцілі ўкраінскія паблікі. 

31.05.2023 / 09:07

Канал ваенкараў піша, што такім чынам была ўзарваная ўкраінская дарога. З кантэкста вынікае, што гэта расіяне падарвалі «шлях ворага, які ён мог бы калісьці паспрабаваць выкарыстаць для спробаў нападаў». 

Між тым, цяпер Украіна ўмацоўвае свае межы з краінамі-суседкамі, у тым ліку мініруе прымежныя тэрыторыі. ЗСУ рыхтуюцца да контрнаступу.

Манумент «Тры сястры» на стыку межаў Беларусі, Расіі і Украіны быў адкрыты ў 1975 годдзе ў гонар сяброўства беларускага, рускага і ўкраінскага народаў.

У гэтым месцы, дзе злучаюцца Украіна (Чарнігаўская вобласць), Беларусь (Гомельская вобласць) і Расея (Бранская вобласць) раней праходзілі агульныя святы і афіцыйныя мерапрыемстве. Пасля пачатку вайны супраць Украіны, у якім Расія і Беларусь сталі агрэсарамі, ва Украіне заяўлялі жаданне дэмантаваць помнік.

Nashaniva.com