«Ваша цяперашняе бульбяное варыва падобнае да турэмнай баланды». Украінскія памежнікі адказалі беларускім, якія запрасілі іх на боршч

Сёння ранкам з’явілася навіна, што беларускія памежнікі запісалі для ўкраінскіх калег аўдыязапрашэнне на боршч. Украінскія калегі ім адказалі ў сацсетках.

31.05.2023 / 15:22

Украінцы на сваім баку мяжы павесілі нацыянальны беларускі сцяг. Скрын відэа

«Новы прадстаўнік беларускіх памежнікаў вырашыў, што накормленыя падначаленыя — лепш, чым узброеныя! Так што пакуль тэхніка ў боксах, бульбаІПСА ўсім складам ірванула перапісваць рэцэпт украінскага баршчу на беларускі матыў.

Тым не менш колькі бульбы ў «капусту» не дадавай, атрымліваецца «саюзная поліўка».

Карацей, добрая спроба, але НЕ!

Таму звяртаемся да вас з наступным: непаважаныя намі, не таварышы, беларускія памежнікі!

Нядаўна вы згадалі пра падабенства беларускага і ўкраінскага баршчу з нязначнымі адрозненнямі.

Аднак вы, як заўсёды, моцна памыліліся.

Ваш боршч вельмі адрозніваецца ад нашага. Таму што цяпер беларускі боршч хутчэй падобны на расійскую капусту, нават калі вы дадаяце туды больш бульбы.

Ён зусім не той самы, як гэта было да моманту, калі для яго падрыхтоўкі вы выкарысталі нож, які ўваткнулі ў спіну ўкраінцаў.

Крыўдна мець суседзяў, якія, кажучы пра нейкую ідэнтычнасць і сваяцтва, імкнуцца да таго, каб быць рабамі, і не маюць з намі нічога агульнага.

Назаўжды захавайце сабе ў памяці і ў вашай кулінарнай кнізе, што ўкраінцы — свабодалюбная нацыя. За сваю незалежнасць мы заўсёды змагаемся. Затое вы на гэта не здольныя, і ўжо шмат гадоў знаходзіцеся ў палоне аднаго тырана і аднаго бункернага дзеда.

Так што ваша цяперашняе бульбяное варыва, па кансістэнцыі падобнае на турэмную баланду, зусім не падобна на наш украінскі боршч.

Мы не рабы, каб спрабаваць ваш беларускі боршч.

Замест гэтага мы раім вам змяніць «інгрэдыенты» і стаць свабодным народам, а не гвалтоўна зняволенымі.

А да таго — ежце самі, не падавіцеся.

Да сябе вас не клічам і настойліва раім заставацца на сваёй тэрыторыі. Таму што пашкадуеце!» — гаворыцца ў адказе ўкраінскіх памежнікаў.

Украінскія і беларускія памежнікі рэгулярна абменьваюцца паведамленнямі. Напрыклад, 9 Мая ўкраінскія пагранічнікі павіншавалі беларускіх з Днём Перамогі.

Чытайце таксама:

Батл на 9 Мая паміж эстонскай Нарвай і расійскім Івангарадам, якія падзяляе рака

Украінскія памежнікі павіншавалі беларускіх з Днём Перамогі

«Вісіць нацыянальны сцяг украінскі, і павесілі яшчэ бэчэбэшную анучу». Старшыня Дзяржпагранкамітэта пра сітуацыю на мяжы

Анатоль Лапо: генерал, які атрымаў трыццаць срэбранікаў

Новым кіраўніком Пагранкамітэта стаў ураджэнец Расіі, які адказваў за Брузгі ў час атакі мігрантамі на Польшчу

Nashaniva.com