Макрон лічыць, што ціск Захаду на Лукашэнку дастатковы, але яму трэба пакідаць выхад

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон лічыць, што краіны Захаду павінны працягваць аказваць ціск на Беларусь, прадухіляючы яго непасрэднае ўступленне ў вайну з Украінай, але не ўзмацняць яго, каб не пазбаўляць Лукашэнку выхаду. Пра гэта ён заявіў у сераду, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі па бяспецы Globsec у Браціславе.

31.05.2023 / 22:02

Эмануэль Макрон. Фота: Alex Brandon / AP 

«Ці думаю я, што мы павінны быць больш агрэсіўныя ў дачыненні да Беларусі? Мой адказ — не. Я думаю, што для нас было б памылкай […] браць на сябе ініцыятыву, распаўсюджваючы канфлікт на Беларусь. Мы павінны працягваць аказваць на іх ціск, каб яны не ўступалі ў вайну», — адзначыў французскі лідар.

«Я думаю, што мы павінны абраць шматбаковы падыход. Па-першае, дапамагаць грамадзянскай супольнасці […], па-другое, прапанаваць ім перспектывы ў выпадку, калі яны будуць праводзіць перавыбары прэзідэнта.

Па-трэцяе, аказваць ціск на наяўную адміністрацыю Лукашэнкі, пры гэтым прапаноўваючы магчымасці выхаду з сітуацыі, якая склалася. Калі вы абмяжоўваецеся санкцыямі і не даяцё магчымасцяў выхаду, вы падштурхоўваеце людзей да таго, каб яны пакідалі ўсё так, як ёсць», — мяркуе Макрон.

Чытайце таксама:

Вось як памянялася французскае грамадства. Тое самае чакае грамадства беларускае?

«Назваў Эманюэля словам з чатырох літар, першая — «С». Борыс Джонсан моцна вылаяўся на Макрона

Макрон прапанаваў новую ідэю для перамоваў Украіны і Расіі

Nashaniva.com