У Беларусі ўпершыню замянілі апору ЛЭП, не выключаючы святла

На працягу дзвюх гадзін у Мінскім раёне энергетыкі мянялі апору лініі электраперадач, і ўвесь гэты час святло ў вёсцы Зарэчча не адключалі. Як паведамляе прэс-служба Мінэнерга, замену апоры на ЛЭП 10кВ пад напругай праводзілі ў Беларусі ўпершыню.

31.05.2023 / 22:24

«Выкананне такіх тэхналагічных аперацый накіравана на мінімізацыю адключэнняў пры планавых і аварыйна-аднаўленчых работах, забеспячэнне якаснага і надзейнага электразабеспячэння спажыўцоў», — гаворыцца ў паведамленні Мінэнерга.

Замену апоры зрабілі работнікі філіяла «Мінскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга» і расійскае АТ «Сеткавая кампанія».

Чытайце таксама:

Глускія энергетыкі перасялілі бусла, з-за якога ў вёсцы прападала электрычнасць

Сёння ў Мінску некалькі хвілін бачылі гіганцкі фантан памерам са шматпавярховік. Што гэта было?

Ізраільская кампанія адкрыла першае ў свеце прадпрыемства па захоўванні цеплавой энергіі

Nashaniva.com