«Севілья» выйграла Лігу Еўропы

У фінальным матчы, што прайшоў у Будапешце, іспанцы ў серыі пенальці перамаглі італьянскую «Рому». 

01.06.2023 / 01:05

Фота: Uefa.com

Асноўны час скончыўся з лікам 1:1. Прычым забіваў толькі італьянскі клуб. 

У першым тайме забіў аргенцінскі форвард Паўла Дыбала, а ў другім тайме мяч у свае вароты зрэзаў Джанлука Манчыні. У дадатковы час галоў не было.

Такім чынам «Севілья» ў сёмы раз выйграла Кубак УЕФА / Лігу Еўропы. Прычым усе тытулы з 2006 года.

7 чэрвеня ў Празе пройдзе фінал Лігі канферэнцый: «Фіярэнціна» — «Вэст Хэм».

А 10 чэрвеня ў Стамбуле — фінал Лігі чэмпіёнаў: «Манчэстэр Сіці» — «Інтэр».

Nashaniva.com