Канчаткова: Месі пакідае «ПСЖ»

Галоўны трэнер «Пары Сен-Жэрмен» Крыстаф Гальцье паведаміў на прэс-канферэнцыі, што аргенцінскі форвард Ліянэль Месі пакіне клуб пасля заканчэння сезона.

01.06.2023 / 15:07

Ліянэль Месі. Фота: Aurelien Morissard / AP

Словы трэнера прыводзіць L'Equipe.

«У мяне быў прывілей трэніраваць найлепшага гульца ў гісторыі футбола», — сказаў Гальцье.

Такім чынам матч супраць «Клермона» ў апошнім туры стане для Месі апошнім у складзе «ПСЖ», куды ён перайшоў у мінулым годзе пасля 18 гадоў у «Барселоне».

Дзе працягне кар'еру чэмпіён свету па футболе — загадка.

Чытайце таксама:

Саудаўцы не здаюцца. Яны прапанавалі за Месі 1,2 мільярда еўра

«Барселона» не рабіла прапанову Месі

Ліянэль Месі папрасіў прабачэння за паездку ў Саудаўскую Аравію

Nashaniva.com