Мінчукоў запрашаюць на адкрыццё летняй тэрасы ў ФАЦ Машэрава. Абяцаюць шампанскае і прызы

Урачыстасці з гэтай нагоды пройдуць 2 чэрвеня ў 16:00 па адрасе: праспект Пераможцаў, 23.

01.06.2023 / 15:49

Фота: Blizko.by

Уваход для гасцей свабодны. А «гаспадары» ў сваю чаргу абяцаюць вясёлае свята з шампанскім і прызамі, піша blizko.by.

Наведвальнікі летняй тэрасы змогуць пазагараць тут у шэзлонгах, выпіць на свежым паветры кавы ці іншыя напоі, пачытаць, зрабіць атмасферныя фота для сацсетак або пагуляць у актыўныя гульні.

Таксама тут маецца пракат ручнікоў і халатаў, калі на руках не аказалася гэтых «атрыбутаў» воднага адпачынку.

Чытайце таксама:

На даху мінскага гандлёвага цэнтра будуць ладзіцца танцы

Nashaniva.com