«Падорым лета дзецям палітвязняў». Засталося сабраць 1180 еўра

Працягваецца збор грошай на летні адпачынак дзецям палітвязняў. Засталося сабраць зусім крыху.

01.06.2023 / 16:06

Кожнае дзіця атрымлівае падарункі на суму, эквівалентную 100 еўра.

«У Беларусі ўсё яшчэ ёсць вялізная колькасць палітычных зняволеных і былых палітвязняў, у многіх з якіх ёсць дзеці. Ці варта казаць, што сродкаў, якія можа здабыць адзін з бацькоў, а часам і толькі бабулі ці дзядулі, ледзь хапае на пакрыццё побытавых выдаткаў.

Мы хочам падарыць дзецям, якія і так перажываюць вялізны стрэс ад расстання з бацькамі, моманты радасці.

Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і людзей, якія вызваліліся з турмы:

На кожнае дзіця будзе выдзелена сума 100 еўра», — паведамляе фонд «Байсол».

Па стане на 16:00 1 чэрвеня сабрана 25 320 еўра з неабходнай сумы 26 500 еўра. 186 дзяцей з 265 ужо атрымалі выплаты, паведаміў Андрэй Стрыжак.

У канцы 2022 года «Байсол» абвяшчаў збор на калядна-навагоднія падарункі дзецям палітвязняў, і праект быў паспяхова выкананы.

Nashaniva.com