ГУБАЗіК распавёў, у чым вінавацяць каталіцкага семінарыста Уладзіслава Беладзеда

На Уладзіслава Беладзеда, па словах сілавікоў, пісала даносы расійская прапаганда, сам семінарыст выступіў на баку народа ў 2020 годзе. 

01.06.2023 / 18:11

Уладзіслаў Беладзед. Фота: яго старонка «Укантакце»

Уладзіслава затрымалі ўчора.

З відэа сілавікоў становіцца ясна, што яго абвінавачваюць у каментарах супраць сілавых структураў Беларусі. Да прыкладу, цытуецца каментар, дзе Уладзіслаў прапануе ліквідаваць ГУБАЗіК і тое, дзе ён кажа, што «міліцыянты заслугоўваюць пажыццёвага за свае злачынствы». За гэта яму пагражаюць артыкулам за «распальванне варожасці і варажнечы».

На відэа мужчына выглядае моцна падаўленым, а момантамі нават плача.

Таксама сілавікі апублічваюць моманты з яго прыватнага жыцця.

Нагадаваем, Уладзіслаў Беладзед — каталіцкі семінарыст, які праходзіў практыку ў мінскім Архікатэдральным касцёле. У 2020-м мужчына падтрымаў рух за свабодныя выбары і публічна маліўся за мір грамадства ў Беларусі.

Яго імя ўзгадваецца ў шэрагу «рускамірскіх» артыкулаў пра сувязь беларускага каталіцтва і арганізацыі пратэстаў (да прыкладу — артыкуле «Каталікі і польская падаплёка беламайдана» ад так званага «Фонда стратэгічнай культуры»).

Тыдзень таму пачаўся віток рэпрэсій супраць беларускіх святароў. Сярод затрыманых быў уніяцкі святар Алесь Шаўцоў, ксёндз Андрэй Кулік з Мёраў і ксёндз Вячаслаў Адамовіч з Мёрскага раёну. Пасля стала вядома, што Алесь Шаўцоў атрымаў 15 сутак арышту.

Чытайце таксама:

Адстаўка Завальнюка — умова вяртання Чырвонага касцёла

Абыходзіць санкцыі «кашальку Лукашэнкі» Зайцаву дапамагае стаўбцоўскі ксёндз Лашук — БРЦ

Папа Францішак: Фінансавыя скандалы шкодзяць добраму імені Касцёла

Nashaniva.com