«Прычына смерці — ягоны стан здароўя». Завяршылася праверка па факце смерці Мікалая Клімовіча

Сваякам памерлага ў віцебскай калоніі палітвязня Мікалая Клімовіча паведамілі, што праверка па факце ягонай смерці скончылася.

01.06.2023 / 18:43

Мікалай Клімовіч

«Праверка праводзіцца заўсёды па любым факце смерці, незалежна ад прычын смерці. Але як правіла, яна праводзіцца вельмі фармальна. Вусна было сказана пра тое, што вінаватых асобаў не выяўлена, і прычына — ягоны стан здароўя. Калі сыходзіць з медыцынскай дакументацыі, то гэта прамы вынік яго агульнага стану здароўя», — распавёў суразмоўца «Радыё Рацыя».

61-гадовы блогер Мікалай Клімовіч памёр у папраўчай калоніі № 3. Ён меў інваліднасць ІІ групы ў сувязі з сур’ёзным захворваннем сэрца.

Мікалай яшчэ да суда казаў журналістам, што не перажыве зняволенне. Ён там вытрымаў каля 2 месяцаў.

Пра смерць Мікалая Клімовіча ў віцебскай калоніі стала вядома 7 мая. 28 лютага суд прыгаварыў яго да 1 года пазбаўлення волі за знак «смешна» пад карыкатурай на Аляксандра Лукашэнку.

Чытайце таксама:

Пакаралі за лайк пад карыкатурай Лукашэнкі. Што вядома пра палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у калоніі

Прадстаўніца Кабінета Вольга Гарбунова пра смерць палітвязня: Колькі яшчэ трэба ахвяр, каб вы насыціліся ўладай?

«Ціхі чалавек з мяккім голасам». Хто тыя суддзя і пракурор, якія адправілі ў калонію блогера Клімовіча — палітвязня, які памёр за кратамі

Nashaniva.com