Беларусізавалася дзіцячае харчаванне Bambolina

Пра тое, што ўдалося дабіцца з'яўлення беларускай мовы на ўпакоўцы дзіцячага харчавання ад фірмы Bambolina, паведаміў у сацыяльных сетках Ігар Случак.

15.06.2023 / 17:01

Фота: facebook.com/ihar.sluchak

Пісаць звароты да беларускіх вытворцаў дзіцячага харчавання Ігар Случак з аўтаркай кнігі «Мова 404» Алінай Нагорнай пачалі некалькі гадоў таму, адразу пасля нараджэння ў іх сына Стэфана. Усім ім былі накіраваныя лісты яшчэ напрыканцы 2020 года. Але доўгі час ішлі адныя адмовы з рознымі адгаворкамі. 

Урэшце ў верасні 2021 года кампанія «Аазіс Груп» адказвала, што дадасць беларускую мову на сваю прадукцыю, калі з’явіцца тэхнічная магчымасць. І нарэшце ў сакавіку 2023 года беларускае апісанне нарэшце з’явілася на патчах пюрэ і пакунках соку Bambolina, які выпускае гэта кампанія.

Цяпер Ігар і Аліна працягваюць перапіску з «Аазіс Груп» па пытанні з’яўлення беларускай мовы і на шкляных слоіках Bambolina. Пакуль вытворца адмаўляе, але ёсць спадзяванне, што яго ўдасца некалі даціснуць і тут.

У кожным разе Bambolina — першае дзіцячае харчаванне з беларускай мовай, якое выпускаецца масава, а не лімітаванымі партыямі.

Чытайце таксама:

Аліна Нагорная і Ігар Случак сталі бацькамі ў другі раз

Сто беларусаў агучылі кнігу пра дыскрымінацыю роднай мовы

З'явіліся «беларускамоўныя» запалкі

Nashaniva.com