У Акцябрскім Гомельскай вобласци пахавалі вайскоўца, які загінуў ва Украіне. На пахаванні прысутнічалі чыноўнікі і міліцыянты

Учора, 27 чэрвеня, на гарадскіх могілках у Кастрычніцкім пахавалі вайскоўца, які загінуў ва Украіне. На пахаванні прысутнічалі чыноўнікі і міліцыянты. Хавалі астанкі 21-гадовага ўраджэнца пасёлка Акцябрскі — Яраслава Асташкова, піша «Флагшток». 

28.06.2023 / 13:22

Яраслаў Асташкоў нарадзіўся ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці ў 2001 годзе. Рос у няшчаснай сям'і і фактычна выхоўваўся бабуляй. Наведваў музычную школу. Пасля заканчэння 11 класаў пераехаў у Расію. Паступіў у Разанскую вышэйшую паветрана-дэсантную камандную вучэльню.

У званні яфрэйтара Яраслаў заключыў кантракт з ваеннай часткай 33842 106-й дывізіі паветрана-дэсантных войскаў і адправіўся на захоп Украіны. На сувязь Яраслаў перастаў выходзіць 18 красавіка 2022 года — менш чым праз два месяцы пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.

Яго блізкія сталі весці самастойны пошук у сацыяльных сетках, звярталіся да анлайн-экстрасенса. Ад вайскоўцаў блізкім стала вядома, што танк Яраслава згарэў, аднак выбраўся ён ці не, яны не ведалі. Ад вайсковай часткі сястра атрымалі дакумент аб тым, што Яраслаў знік без вестак. 

Першапачаткова блізкім паведамілі, што танк Яраслава згарэў у Кіеўскай вобласці ў раёне сяла Дыброўка. Гэтая інфармацыя была памылковай, расійскія войскі не дайшлі да гэтага населенага пункта на поўдні Кіеўскай вобласці.

Тульскія СМІ пасля ўказалі больш праўдападобнае месца знікнення Яраслава: «на полі бою паміж сёламі Даўгенька і Куркулька Ізюмскага раёна».

Астанкі Яраслава былі апазнаны ўжо ў Расіі дзякуючы медальёну і перададзены ў Беларусь праз 14 месяцаў пасля гібелі. Да вясны 2023 года лёс Яраслава быў невядомы.

Ізюмскі раён Харкаўскай вобласці, пры захопе якога загінуў Яраслаў, быў вызвалены Узброенымі сіламі Украіны праз 6 месяцаў.

Nashaniva.com