«Нёман» выйшаў у трэці раўнд Лігі канферэнцый

Гарадзенцы па суме двух матчаў абыгралі мальтыйскі «Бальцан».

01.08.2023 / 22:20

Фота: Прессбол

Сёння на Мальце каманды згулялі ўнічыю 0:0. Тыдзень таму беларусы перамаглі 2:0.

У трэцім раўндзе «Нёман» сустрэнецца з пераможцам пары «Віторыя Гімарайнш» (Партугалія) — «Цэле» (Славенія).

У мінулы чацвер у Славеніі «Віторыя» перамагла 4:3.

***

У сераду свой матч у адказ супраць АЕКа з Лімасола правядзе жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ». 

Тыдзень таму жодзінцы ў Венгрыі, дзе праводзяць свае хатнія матчы беларусы, прайгралі з лікам 2:3.

Nashaniva.com