Размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі ідзе па плане — МЗС Расіі

Плануецца, што ў Беларусі будуць знаходзіцца тактычныя ядзерныя зарады, якія могуць размяшчацца на Су-25 і АТРК «Іскандэр-М».

07.09.2023 / 09:02

Комплекс «Іскандэр», які можа несці ядзерную зброю. Фота: «Ваяр»

Размяшчэнне тактычнага ядзернага ўзбраення Расіі ў Беларусі ідзе па плане, пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў, піша «Спутнік».

Кіраўнікі абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу 25 мая падпісалі дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на беларускай тэрыторыі.

Беларускія лётчыкі і ракетчыкі прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў Расіі, каб атрымаць навыкі абыходжання са спецыяльным відам узбраенняў.

Плануецца, што ў Беларусі будуць знаходзіцца тактычныя ядзерныя зарады, якія могуць размяшчацца на Су-25 і АТРК «Іскандэр-М».

Чытайце таксама:

Амерыканская разведка лічыць, што расійская ядзерная зброя ўжо ў Беларусі — CNN

Лукашэнка назваў ужо новыя тэрміны пастаўкі ў Беларусь ядзернай зброі. Яны ўвесь час ссоўваюцца

Наяўнасць расійскіх ядзерных зарадаў на тэрыторыі Беларусі ўжо цяпер малаімаверная — Генштаб УСУ

Nashaniva.com