«Не змог перажыць вечна незадаволеных суседзяў». Закрываецца адзін з беларускіх бараў у Варшаве

Сетка бараў Beer Station 18 лістапада паведаміла пра закрыццё аднаго з іх, які месціцца на вуліцы Кэмпнай у Варшаве. Развітальная вечарына запланаваная на 5 снежня. 

19.11.2023 / 16:16

«Першы беларускі бар, які аб’яднаў і пазнаёміў шмат каго з вас, той, што перажыў з вашай падтрымкай цяжкія часы кавіду, на жаль, не змог перажыць вечна незадаволеных суседзяў», — піша Beer Station.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Beer Station (@beer_station_pl)

У той жа час застаюцца надалей працаваць яшчэ два бары гэтай сеткі: па адрасах Lwowska, 17 і Aleja Komisji Edukacji Narodowej, 47.

Першы бар сеткі адкрыўся 6 снежня 2019 года, незадоўга да пандэміі каранавірусу, падчас якой працягваў працаваць. У барах сеткі рэгулярна даюць канцэрты беларускія музыкі, за барнай стойкай — беларусы, украінцы і палякі. 

Чытайце таксама:

«Нават такія сівыя бабры патрапляюць у пастку». Алег Аксёнаў патлумачыў, як яго развёў КДБ

Што робіцца за «чорнымі дзвярыма». Скандал вакол бара BackDoor, адкуль сышоў Лявон Халатран

Беларускіх літаратараў запрашаюць узяць удзел у творчай рэзідэнцыі ў цэнтры Варшавы

Nashaniva.com