Прыёрбанк на тры дні адключыў банкаматы і тэрміналы ў некаторых гарадах

Прыёрбанк папярэдзіў сваіх кліентаў аб недаступнасці аперацый у банкаматах і плацежна-даведачных тэрміналах у трох гарадах краіны. Банк адключыць сваё абсталяванне адразу на тры дні — з 4 па 6 снежня.

04.12.2023 / 17:17

Здымак ілюстрацыйны

Як паведамілі ў прэс-службе Прыёрбанка, з 4 да 6 снежня 2023 года банкаматы і аплатна-даведачныя тэрміналы не будуць працаваць у Смалявічах, Жодзіне і Барысаве (банкамат па адрасе вул. 50 гадоў БССР, 39).

У банку патлумачылі гэта «тэхнічнымі прычынамі», паабяцалі, што нязручнасці для кліентаў будуць «часовымі» і папрасілі «планаваць аперацыі з улікам гэтай інфармацыі».

Чытайце таксама:

Прыёрбанк пачаў адпраўляць пераводы ў еўра ў Польшчу

Як цяпер можна перавесці грошы з Беларусі ў Літву і наадварот

У Беларусі абнавілі спіс самых значных банкаў

Nashaniva.com