Карпянкоў расказаў, колькі вайскоўцаў падрыхтавалі вагнераўцы

Намеснік міністра ўнутраных спраў і камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў пахваліўся сваімі атрадамі. 

11.02.2024 / 23:09

Фота: Унутраныя войскі МУС

Разам з інструктарамі-вагнераўцамі беларускія вайскоўцы Унутраных войскаў трэніраваліся сем месяцаў. На базе навучальнага цэнтра «Валоўшчына» падрыхтавалі 1600 чалавек.

Рыхтавалі камандзіраў, начальнікаў штабоў, штурмавікоў, снайпераў, мінамётчыкаў, дроншчыкаў, артылестыраў.

Карпянкоў паведаміў, што створана 10 атрадаў спецыяльнага назначэння і два атрады дабравольцаў.

Вайскоўцам уручылі шэўроны са згадкай «Вагнера».

Фота: Унутраныя войскі МУС

Nashaniva.com