Новы намеснік начальніка Генштаба УСУ быў камандзірам легендарнага «лятучага БМП» у Марыупалі

Відэа, дзе БМП 72-й брыгады прарывае барыкаду прыхільнікаў «рускага свету» ў Марыупалі ў 2014 годзе, шырока разышлося па сацсетках як сімвал супраціву ўкраінцаў.

11.02.2024 / 23:39

Скрыншот відэа

Камандзірам таго «лятучага БМП» быў Міхаіл Драпаты, якога цяпер паставілі намеснікам начальніка Генштаба УСУ.

Пра гэта паведаміла «Дзеркало тижня» са спасылкай на вайсковага журналіста, падпалкоўніка УСУ Рамана Тураўца.

Праз тры месяцы пасля таго Міхаіл Драпаты ўзяў на сябе адказнасць за вывад падраздзяленняў з раёна Ізварына і Чырвонапартызанска на Луганшчыне.

У 2021 годзе Міхаіл Драпаты стаў найлепшым выпускніком аператыўна-стратэгічнага ўзроўню падрыхтоўкі ўпраўлення Нацыянальнага ўніверсітэта абароны Украіны, атрымаўшы пераходны меч каралевы Вялікабрытаніі.

Nashaniva.com