У Варшаве набіраюць дзве групы дзяцей на бясплатныя заняткі па беларускай мове

Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве аб'явіў пра набор адразу дзвюх груп дзяцей на бясплатныя заняткі па беларускай мове. Урокі будуць праходзіць у варшаўскім офісе ЦБС па адрасе Oleandrów 6/2.

15.02.2024 / 16:40

Першая група — для дзетак 7-9 гадоў.

Заняткі будуць праходзіць 2 разы на тыдзень па панядзелках і пятніцах з 17.00 да 18.00.

Другая група — для дзетак 10-12 гадоў.

Заняткі таксама будуць праходзіць па панядзелках і пятніцах з 18.15 да 19.15.

Пачатак заняткаў ужо ў гэту пятніцу, 16 лютага. 

Даведацца пра наяўнасць вольных месцаў і запісацца на заняткі можна па тэлефоне +48694532858 ці праз Telegram @CBSschool.

Чытайце таксама:

Някляеў, Аксак, Арлоў, Хадановіч і Строцаў. Што чакаць у гэтым годзе ад фэсту «Вершы на асфальце»

На Віленскім кніжным кірмашы ўпершыню будзе арганізаваны беларускі стэнд

«Родная мова — мова майго роду і маёй краіны». Ці можа ў чалавека быць роднай тая мова, на якой ён не размаўляе?

Nashaniva.com