Вызначыўся прадстаўнік Польшчы на Еўрабачанні. Ці пашанцавала беларусу?

Стаў вядомы прадстаўнік Польшчы на Еўрабачанні-2024. Камісія з пяці чалавек абрала шчасліўчыка.

19.02.2024 / 11:44

Скрыншот відэа

На ўдзел у конкурсе падалі заяўкі больш за 200 чалавек. Прадстаўніком Польшчы стане Luna з песняй The Tower. Сярод канкурсантаў быў і беларус Pan Savyan, але яму не пашанцавала.

68-ы конкурс Еўрабачання пройдзе з 7 па 11 мая ў шведскім Мальмё. Беларусь з 2021 года адхілена ад удзелу.

Nashaniva.com